Дайверы ледзь не сталі сняданкам для гарбатых кітоў

23 июля 2013

Некалькі незабыўных імгненняў прыйшлося перажыць амерыканскім дайверам ля берагоў Каліфорніі. Яны ўжо скончылі пагружэнне і збіраліся вярнуцца ў лодку, як заўважылі непадалёку гарбатых кітоў, якія палявалі на касякі рыб. Вырашылі панаглядаць. І ледзь самі не сталі сняданкам для гэтых велізарных марскіх млекакормячых. Гіганцкія пашчы раскрыліся літаральна за некалькі метраў ад людзей.