Давос: 12 швейцарскіх салдат ужывалі забароненыя рэчывы

23 января 2016

Швейцарскіх салдат, задзейнічаных у гарантаванні бяспекі на сусветным эканамічным форуме ў Давосе, выкрылі ва ўжыванні наркотыкаў. Скандальную інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар арміі Швейцарыі. Паводле слоў Штэана Хофера, вынікі праведзеных тэстаў паказалі, што 12 байцоў ужывалі забароненыя рэчывы. У медыцынскіх аналізах семярых выявілі сляды канопляў - ім пагражае арышт на 10 сутак і штраф. Яшчэ пяцёра апроч канопляў ужывалі какаін - іх звольняць з арміі, запэўніў Хофер. Сёння ў Давосе праходзіць заключны дзень мерапрыемства.