Дацкі вынаходца Петэр Мадсен зрабіў прызнанне

31 октября 2017

Дацкі вынаходца Петэр Мадсен прызнаўся, што ўлетку раздзяліў цела шведскай журналісткі Кім Валь на борце сваёй падводнай лодкі. Праўда, абвінавачанні ў забойстве абвяргае. Як паведамілі ў паліцыі Даніі, вынаходца таксама распавёў, што кінуў фрагменты цела журналісткі ў мора. Паводле яго слоў, Валь памерла ў жніўні, бо атруцілася чадным газам на борце субмарыны. У гэты час Мадсен быў на палубе. Да гэтага ён гаварыў, што дзяўчына загінула пасля таго, як ёй на галаву зваліўся вельмі цяжкі люк.