Дарт Вейдэр і штурмавікі зазірнулі да французскіх школьнікаў падчас заняткаў

30 апреля 2020
Французская паліцыя пераапранулася ў герояў "Зорных войнаў" і прыйшла да школьнікаў. Такім чынам праваахоўнікі вырашылі падняць настрой дзецям медперсанала. Для іх у Францыі засталіся адчыненымі некаторыя школы. Бацькі дзяцей нястомна змагаюцца з эпідэміяй COVID-19, таму дзеці іх практычна не бачаць. Героі знакамітай сагі - Дарт Вейдэр і штурмавікі - зазірнулі да школьнікаў прама падчас заняткаў. Дзеці былі ў захапленні.