Даныя самапісцаў "боінга", які ўпаў у Эфіопіі, паказваюць на падабенства з авіякатастрофай у Інданезіі

18 марта 2019

Паводле слоў міністра транспарту краіны, высновы пацвердзілі як эфіопскія следчыя, так і амерыканскія. Справаздача чакаецца на працягу 30 дзён. У карпарацыі "Боінг" ужо адказалі, што рыхтуюць абнаўленне праграмнага забеспячэння і перагледзяць інструкцыю для пілотаў, дзе будуць уічаны паводзіны датчыкаў, якія адказваюць за вугал нахілу лайнера. Крушэнне Boeing 737 MAX 8 у Эфіёпіі адбылося больш як тыдзень таму. Ахвярамі сталі 157 чалавек. Увосень мінулага года ў Інданезіі разбіўся лайнер такой жа мадэлі. Загінулі 189 чалавек. Паводле даных самапісцаў, у працы прыбораў лайнера было зафіксавана некалькі збояў.