Данія ўзмацняе кантроль на мяжы з Германіяй

5 января 2016

Капенгаген следам за Стакгольмам узмацняе правілы пагранпераходаў, каб пазбегнуць наплыву бежанцаў. Новы закон будзе дзейнічаць дзесяць дзён, пасля заканчэння якіх дакумент ізноў разгледзяць. Дацкія ўлады тлумачаць гэта тым, што калі Швецыя, якая паставіла сабе мэту скараціць колькасць заявак аб даванні статусу бежанца з дзесяці тысяч да адной тысячы за тыдзень, будзе "заварочваць" мігрантаў, у якіх няма адпаведных дакументаў, то гэтыя людзі, адпаведна, пачнуць збірацца ў Даніі. Таму ў Капенгагене не бачаць іншага выйсця і лічаць патрэбным не прымаць мігрантаў, якія спрабуюць выехаць з Германіі.