Данія падоўжыла пагранічны кантроль з Германіяй яшчэ на месяц

3 мая 2016

На такія меры ўлады краіны пайшлі, каб стрымаць вялікі наплыў мігрантаў. Адзначым, Капенгаген павялічыў часовы кантроль на мяжы з ФРГ ужо шосты раз з моманту яго ўвядзення ў студзені. Згодна з нормамі, краіны Шэнгенскай зоны могуць увесці кантроль на сваіх межах максімум на шэсць месяцаў, і гэты тэрмін заканчваецца ў сярэдзіне мая. У найбліжэйшыя дні Брусель павінен афіцыйна дазволіць падаўжэнне пагранкантролю на ўнутраных межах ЕС.