Данія і поўдзень Швецыі ахоплены паводкамі

1 сентября 2014

Іх прычынай сталі праліўныя дажджы. За суткі ў рэгіёне выпала да ста міліметраў ападкаў. У Мальмё, трэцім па велічыні шведскім горадзе, паралізаваны аўтамабільны рух.


Такая ж карціна і ў Капенгагене. Там ратавальнікі на лодках вывозілі пажылых людзей з пацярпелых раёнаў. А ля цэнтральнага чыгуначнага вакзала патокі вады знеслі дзясяткі аўтамабіляў. Падтоплены некалькі станцый метро.