Даля Грыбаўскайтэ перавыбраная прэзідэнтам Літвы

26 мая 2014

Паводле апошніх звестак, у другім туры галасавання яна набрала больш за 57% галасоў. Яе саперніка Зігмантаса Бальчыціса падтрымалі каля 40% выбаршчыкаў. Даля Грыбаўскайтэ стала першым прэзідэнтам у гісторыі Літвы, перавыбраным на другі тэрмін.


Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў сваю літоўскую калегу Далю Грыбаўскайтэ з перамогай на выбарах.