Далёкі Усход прыняў новы ўдар стыхіі

3 сентября 2013

Ратавальнікі тэрмінова эвакуіруюць жыхароў з населеных пунктаў побач з Камсамольскам-на-Амуры. У самім горадзе чакаюць рэзкі ўздым узроўню вады - да 9 метраў 80 сантыметраў. Сітуацыя надзвычайная: у зону затаплення могуць трапіць цэлыя мікрараёны - гэта каля 600 дамоў, у якіх пражывае да 50 тысяч чалавек. Вялікая вада пагражае і буйным прамысловым аб'ектам. У горад перакідваюць новыя атрады ратавальнікаў, падраздзяленні ўнутраных войскаў і Міністэрства абароны. Нагадаем, Беларусь, па даручэнні Прэзідэнта, акажа пацярпеламу ад паводак расійскаму рэгіёну дапамогу. У найбліжэйшы час у Амурскую вобласць будуць перададзеныя прадукты харчавання і рэчы першай неабходнасці.