Cуд Нью-Ёрка прыпыніў дзеянне ўказа Трампа

29 января 2017

Федэральны акруговы суд Нью-Ёрка прыпыніў дзеянне антымігранцкага ўказа Дональда Трампа. Суддзя забараніла высылаць з краіны бежанцаў і выхадцаў з сямі дзяржаў, якія трапілі ў так званы чорны спіс, калі ў іх ёсць права на ўезд у ЗША. Заява ў суд была пададзеная прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый ад імені двух грамадзян Ірака. Іх (і яшчэ 9 грамадзян) затрымалі за парушэнне новай нормы ў нью-ёркскім аэрапорце Джона Кенедзі. Нагадаем, на днях Дональд Трамп падпісаў дакумент, які прадугледжвае чатырохмесячную забарону на ўезд у ЗША падданых Ірака, Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі, Самалі і Судана. Абмежаванне дзейнічае нават у дачыненні да тых, у каго ёсць амерыканская віза.