Сутыкненне аўтобуса з аўтамабілем на трасе ў Іспаніі адбылося ў выніку чалавечай памылкі

21 марта 2016

Пра гэта заявілі ўлады Каталоніі. Учора студэнты праграмы міжнароднага абмену "Эразмус" вярталіся ў Барселону з фестывалю "Лас-Фальяс" з Валенсіі. У аўтобусе знаходзіліся каля 50 чалавек - сярод іх грамадзяне Швейцарыі, Нарвегіі, Англіі, Турцыі, Украіны і Іспаніі. Загінулі 13.