Найстарэйшая брытанская туркампанія Thomas Cook збанкрутавалася

23 сентября 2019

Брытанская турыстычная кампанія Thomas Cook спыніла сваю дзейнасць. Рэйсы адмяняюцца, пуцёўкі несапраўдныя. Найстарэйшы і адзін з найбуйнейшых тураператараў не змог дамовіцца з крэдыторамі і кітайскім акцыянерам аб рэструктурызацыі доўгу. Кампаніі патрабавалася не менш як 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. За мяжой па пуцёўках Thomas Cook знаходзяцца каля 600 тысяч чалавек, з іх парадку 160 тысяч - падданыя Брытаніі. Зараз уладам Злучанага Каралеўства трэба ажыццявіць адну з самых буйных рэпатрыяцый грамадзянскіх у мірны час.