Cтало вядома імя нобелеўскага лаўрэата па фізіцы

8 октября 2013

Залаты медаль і грашовы прыз дастануцца брытанскаму навукоўцу Пітэру Хігсу, які прадказаў існаванне базона, што атрымаў яго імя, і бельгійцу Франсуа Энглеру, які прымаў удзел у распрацоўцы дадзенай тэорыі. Большасць букмекераў называлі відавочным, калі не безумоўным фаварытам менавіта Хігса, які яшчэ ў 1960 гады прадказаў існаванне гіпатэтычнай часціцы, якая забяспечвае масу ўсіх іншых элементарных часціц. Існаванне базона Хігса было пацверджана год таму на Вялікім адронным калайдары. Дарэчы, удзел у яго стварэнні прымалі і беларускія навукоўцы.