Cтала вядома грамадзянства пасажыраў украінскага "Боінга", які разбіўся

8 января 2020
З Ірана працягвае паступаць апошняя інфармацыя аб крушэнні ўкраінскага авіялайнера.

"Боінг-737" перавозіў у Кіеў, паводле розных звестак, каля 180 пасажыраў. Адразу пасля ўзлёту ён зваліўся непадалёк ад аэрапорта іранскай сталіцы. У авіякатастрофе ніхто не выжыў, на борце знаходзіліся грамадзяне Украіны, Ірана, выхадцы з Вялікабрытаніі, Канады, Швецыі і Афганістана. Грамадзян Беларусі на борце ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, не было, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Знойдзеныя чорныя скрыні лайнера 


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў завесці крымінальную справу. Таксама будзе праведзеная праверка лётнай прыдатнасці самалётаў усёй грамадзянскай авіяцыі незалежна ад прычын падзення гэтага "Боінга". Іранскія спецслужбы ўжо знайшлі чорныя скрыні. Іх перадалі праваахоўным органам краіны для далейшага разгляду.

Падрабязнасці крушэння ўкраінскага "Боінга" ў Іране


"Боінг", які пацярпеў крушэнне, быў выпушчаны ў 2016 годзе. 6 студзеня ён прайшоў тэхнічную праверку. Віцэ-прэзідэнт па лётнай рабоце МАУ заяўляе пра мінімальную верагоднасць памылкі пілотаў. Кіраўнік Тэгеранскага цэнтра неадкладнай дапамогі заявіў, што целы загінуўшых будзе цяжка апазнаць праз высокую ступень пашкоджанняў. Зараз ратавальнікі збіраюць целы людзей на тэрыторыі каля двух гектараў, каб перадаць іх судмедэкспертам. Паветраную прастору над Іракам і Іранам не рэкамендавана перасякаць амерыканскім і расійскім авіякампаніям. Аб прыпыненні палётаў паведаміла і "Эйрфранс".