Cтала вядома, што забіты выканавец тэракта ў Барселоне

21 августа 2017

Меней як гадзіну назад стала вядома, што забіты выканавец тэракта ў Барселоне. Як паведамляе "Інтэрфакс", аўтаномная паліцыя Каталоніі пацвердзіла, што падазроны ва ўчыненні тэракта забіты падчас спецаперацый у каталонскім населеным пункце Субіратс. Раней у Субіратсе быў заўважаны чалавек, падобны на Юнеса Абуякуба, які лічыцца выканаўцам тэракта ў Барселоне. Пасля гэтага паліцыя пачала там спецаперацыю. Паводле некаторых звестак, пры падазроным быў пояс смяротніка.

Таксама стала вядома, што "Ісламская дзяржава" фінансавала тэракты ў Еўропе праз кампанію, якая працуе ў Кардыфе. Акрамя грашовых пераводаў у тысячы фунтаў, праз гэтую ж кампанію ў Іспанію былі дастаўлены беспілотныя лятальныя апараты, каб ідэнтыфікаваць месцазнаходжанне цэляў. Паведамляецца таксама, што арганізатарам мог быць імам мячэці каталонскага горада Рыпаль, мараканец Абдэльбакі ас-Саці. Па версіі следства, ён мог загінуць пры выпадковым выбуху ў доме ў Альканарэ.