Cталі вядомыя акалічнасці крушэння лёгкаматорнага самалёта ў Каларада

4 февраля 2015

Cталі вядомыя акалічнасці крушэння  лёгкаматорнага  самалёта ў Каларада ў мінулым маі. Пілот і пасажыр загінулі праз чатыры хвіліны пасля ўзлёту  падчас спробы зрабіць селфі. За штурвалам знаходзіўся 29-гадовы  Амрыт-пал Сінгх. Апошні час селфі  сталі прычынай цэлага шэрагу трагічных здарэнняў. Так, польская турыстка разбілася ў Іспаніі, спрабуючы сфатаграфавацца на мосце  ў Севіллі. А трое студэнтаў каледжа ў Індыі загінулі, робячы селфі на фоне цягніка, які набліжаўся.