Cталі вядомыя імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны

2 октября 2017

У Швецыі стартаваў Нобелеўскі тыдзень. І традыцыйна першымі сталі вядомыя імёны лаўрэатаў у галіне фізіялогіі і медыцыны. Гэтае Джэфры Хол, Майкл Росбаш і Майкл Янг за адкрыцці малекулярных механізмаў, што кантралююць сутачны біярытм. У найбліжэйшыя дні стануць вядомыя пераможцы ў галіне хіміі і фізікі, а таксама прэміі міру. Сёлета памер Нобелеўскай узнагароды павялічаны да 9 мільёнаў шведскіх крон, гэта крыху больш за мільён долараў.