CША і Расія амаль дамовіліся аб бяспецы палётаў над Сірыяй

15 октября 2015

Міністэрствы абароны дзвюх краін знаходзяцца на фінальнай стадыі ўзгаднення мемарандума.

Паводле інфармацыі агенцтва "Рэйтар", бакі пачнуць выконваць дамоўленасці ўжо ў бліжэйшай будучыні. Нагадаем, прадстаўнікі Пентагона ўжо двойчы паведамлялі аб візуальных кантактах амерыканскіх лётчыкаў з расійскімі ў небе над Сірыяй. З 30 верасня Расія па запыце прэзідэнта Башара Асада пачала наносіць кропкавыя авіяўдары па аб'ектах "Ісламскай дзяржавы" на сірыйскай тэрыторыі. Баевікі, як паведамляецца, нясуць адчувальныя страты і змяняюць тактыку