Crew Dragon адправіўся ў свой першы палёт

31 мая 2020
Крок на шляху да пілатуемага палёту на Марс. Карабель Crew Dragon паспяхова стартаваў у ЗША. На борце карабля два астранаўты НАСА, якія павінны далучыцца да экіпажа МКС. Стыкоўка чакаецца сёння вечарам. Хвіліны да старту адлічвалі мільёны анлайн-гледачоў. Трансляцыя нагадвала галівудскі фільм - дзясяткі камер, у тым ліку і ў капсуле з астранаўтамі. Падрабязнасці ў сюжэце  Аляксандры Пінчук (вiдэа).