СААЗ паведамляе аб новым сутачным максімуме заражэнняў каранавірусам - больш як 628 тысяч выпадкаў. Гэта новы антырэкорд з пачатку пандэміі. Больш як 46 % выпадкаў захворванняў прыпадае на еўрапейскі рэгіён, на другім месцы Паўночная і Паўднёвая Амерыка.
З сённяшняга дня паўторны каранцін уводзіцца ў Ліване. Ён будзе дзейнічаць да 30 лістапада. У краіне зачыняцца гандлёвыя цэнтры, кафэ, рэстараны, спартзалы, музеі і кінатэатры. Больш за ўсё інфіцыраваных зарэгістравана ў ЗША - 10,2 млн. Два штаты - Тэхас і Каліфорнія - пераадолелі парог мільён заражэнняў.
COVID: Новы антырэкорд. За суткі ў свеце больш як 628 тысяч заражэнняў
14 ноября 2020













