COVID-град абрынуўся на Кітай і Мексіку

21 мая 2020
У прыроды няма дрэннага надвор'я! Аднак з гэтым могуць паспрачацца жыхары Мексікі і Кітая. Незвычайныя фота публікуюць у інтэрнэце: у абедзвюх краінах выпаў град, які формай нагадвае каранавірус! У льдзінак выразна праглядаюцца шыпы, якія нагадваюць карону COVID-19. Фатаграфіі выклікалі буру абмеркаванняў, хтосьці нават палічыў град знакам звыш. У навукоўцаў прасцейшае тлумачэнне: падчас моцных штармоў градзіны рознага памеру пры сутыкненні адна з адной расколваюцца і зліпаюцца ў самыя незвычайныя формы.