COVID-19 зафіксаваны ўжо больш як у 60 краінах

1 марта 2020
Першыя выпадкі захворвання пацвердзілі Арменія, Катар, Люксембург і Ірландыя. Пра першыя выпадкі смерці паведамілі ўлады Тайланда, Аўстраліі і ЗША. У Штатах, каб пазбегнуць распаўсюджвання каранавіруса, уведзеныя абмежаванні на ўезд для замежнікаў, якія наведалі Іран за апошнія два тыдні. У планах закрыць мяжу і з Мексікай. Абмяжоўвае ўезд і Аўстралія. Расце колькасць хворых у Іране: іх ужо 600, 43 памерлі. У Італіі інфіцыраваных больш за тысячу. На фоне ўсеагульнай панікі з'явілася інфармацыя, што вірус дабраўся да Ватыкана. Там нібы два памочнікі Папы Рымскага захварэлі, а сам пантыфік змешчаны пад карантын. Ватыкан назваў гэтую інфармацыю лжывай.