COVID-19: захварэўшых у свеце - больш як 245 мільёнаў

27 октября 2021

Пандэмія далёкая ад завяршэння. Захварэўшых у свеце - больш за 245 мільёнаў. Смяротнасць падбіраецца да адзнакі ў 5 мільёнаў. У Расіі за суткі памерлі 1106 пацыентаў. У апошні тыдзень ідзе практычна штодзённы рост колькасці смярцей.

Улады Кітая пасля новай успышкі каранавіруса змясцілі на каранцін цэлы горад. Жыхарам Ланьчжоў загадана не пакідаць свае дамы без асаблівай неабходнасці. У горадзе пражываюць больш як тры з паловай  мільёны чалавек.

У Іспаніі пратэстуюць супраць рашэння ўлад вынесці за межы рэстаранаў кухні і тэрасы. Гэтае рашэнне дазваляе павялічваць плошчу прадпрыемства харчавання, каб змясціць неабходную колькасць столікаў з выконваннем сацыяльнай дыстанцыі. Людзі, якія пражываюць побач з гатэлямі і рэстаранамі, выступаюць супраць таго, каб у іх пад вокнамі гатавалі ежу і абслугоўвалі наведвальнікаў.