Новыя рэкорды ўстанаўлівае на планеце COVID-19.
За суткі ў Вялікабрытаніі зафіксавалі больш як 32 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам.
У Расіі на фоне росту новых штамаў інфекцыі за апошнія суткі загінулі 752 пацыенты.
Няпростая сітуацыя і ў Бельгіі. Там жанчына памерла адразу ад двух варыянтаў віруса. Медыкі ўстанавілі, што пацыентка была носьбітам брытанскага штаму "Альфа" і паўднёваафрыканскага варыянта "Бэта" адначасова.
У Германіі 100 тысяч чалавек памылкова атрымалі паведамленні аб прышчэпцы. Жыхарам, якія зрабілі толькі адзін укол ад каранавіруса, прыйшло электроннае пацверджанне аб поўным праходжанні вакцынацыі.













