COVID-19 распаўсюджваецца па Еўропе

27 февраля 2020
Літоўскія ўлады аб'явілі рэжым экстрэмальнай сітуацыі з-за COVID-19  і пастанавілі стварыць Дзяржаўны аператыўны цэнтр.

У Германіі актывуюць планы дзеянняў на выпадак эпідэміі. У краіне выявілі 19 заражаных каранавірусам, 14 з іх - у Баварыі. 

11 выпадкаў заражэння пацверджаны  ў Іспаніі. Там мясцовыя прадпрымальнікі вырашылі скарыстацца сітуацыяй. У Мадрыдзе выставілі на продаж лінейку він пад назвай Coronavinus. З кожнай бутэлькай дораць маску. 

Самая складаная сітуацыя ў Італіі. Шпіталізаваны амаль 400, загінулі 12 чалавек. А італьянскі круізны лайнер не пусцілі ў парты Карыбскага мора з-за боязі, што адзін з членаў экіпажа заражаны COVID-19. На борце знаходзяцца 4,5 тысячы пасажыраў і больш за 1,5 тысячы членаў экіпажа. Як доўга караблю прыйдзецца дрэйфаваць, пакуль невядома.