COVID-19 адступае

21 февраля 2020
Пазітыўная дынаміка! У Кітаі ўпершыню з пачатку эпідэміі  зарэгістраваны рэкордны паказчык  за дзень тых, хто паправіўся: па ўсёй краіне былі выпісаны больш  як 2 тысячы чалавек. Загінуўшых, паводле апошніх  звестак,  2 239. За межамі КНР  выпадкі заражэння былі выяўлены ў 26 краінах. Тым часам кітайскія навукоўцы вынайшлі новы экспрэс-тэст, які дазваляе выявіць COVID-19  у чалавека ўсяго за 15 хвілін. Акрамя таго, у КНР паскорылі даследаванні і клінічныя выпрабаванні пяці прэпаратаў, эфектыўных для лячэння захворвання.