COP21: Афрыканскім краінам вылучаць два мільярды еўра

1 декабря 2015

Краінам Чорнага кантынента вылучаць два мільярды еўра - гэтае рашэнне агучыў сёння Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд у рамках Сусветнай канферэнцыі ААН па клімаце. Другі дзень форуму ў Парыжы праходзіць пад знакам Афрыкі. Сродкі пойдуць у першую чаргу на развіццё аднаўляльных крыніц энергіі. Акрамя таго, дадатковыя інвестыцыі накіруюць у праект афрыканскага саюза "Вялікая зялёная сцяна". Ён мяркуе стварэнне лясной паласы, здольнай стрымліваць пашырэнне Сахары. У дэбатах прымаюць удзел лідары больш як 20 дзяржаў і прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Таксама сёння падчас канферэнцыі адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША Барака Абамы і турэцкага лідара Рэджэпа Тайіпа Эрдагана. Кіраўнікі дзвюх краін абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку - стан расійска-турэцкіх адносін. Абама заклікаў Турцыю і Расію да дыпламатычнага вырашэння канфлікту ў сувязі са збітым Су-24. Амерыканскі лідар адзначыў, што бакі павінны зараз засяродзіцца на барацьбе з тэрарызмам. Нагадаем, канферэнцыя ў Парыжы прадоўжыцца да 11 снежня.