Захоўваецца ажыятаж на мяжы Еўрасаюза з Украінай

14 июня 2017

Паводле звестак Дзяржпагранслужбы краіны, бязвізавым рэжымам, які ўступіў у сілу на выхадных, скарысталіся ўжо каля 5-ці тысяч украінцаў. На пунктах пропуску па-ранейшаму вялікія чэргі з ахвотнікаў трапіць у ЕС. Украінскі ўрад, між тым, яшчэ на месяц падоўжыў дзеянне надзвычайнага становішча ў энергетыцы з-за дэфіцыту вугалю, які ўзнік у сувязі з транспартнай блакадай Данбаса. Рэжым надзвычайнага становішча дзейнічае ў краіне з лютага і дазваляе ў выпадку недахопу магутнасцяў уводзіць веерныя адключэнні электрычнасці.