CNN падаў у суд на Дональда Трампа і яго адміністрацыю

14 ноября 2018

Іск звязаны з пазбаўленнем акрэдытацыі журналіста тэлеканала Джыма Акосты. Яму абмежавалі доступ у Белы дом пасля прэс-канферэнцыі прэзідэнта ЗША па выніках прамежкавых выбараў у кангрэс. На гэтай прэс-канферэнцыі Акоста, у прыватнасці, пацікавіўся, чаму Трамп у перадвыбарных прамовах называў мігрантаў захопнікамі. Журналіст CNN таксама спытаўся, ці не асцерагаецца амерыканскі лідар расследавання яго меркаваных сувязяў з Расіяй. Белы дом ужо пракаменціраваў іск. Прэс-сакратар і суадказнік па іску Сара Сандэрс назвала дзеянні CNN "гульнёй на публіку" і паабяцала заўзятую абарону ў судзе. Сам Трамп на працягу апошніх двух гадоў называе CNN "фейк ньюс" і ворагам народа, часта нападае ў Twitter на журналістаў тэлеканала і заклікаў пазбавіць CNN ліцэнзіі.