CNN: "амікрон" узнік з-за палітыкі багатых краін Захаду

6 декабря 2021
Узнікненне новага патэнцыяльна небяспечнага штаму каранавіруса "амікрон" - вынік палітыкі багатых краін Захаду, якія палічылі за лепшае не забяспечваць найбяднейшыя дзяржавы вакцынамі, а назапасіць іх для сябе. Аб гэтым заявіў вядучы CNN Фарыд Закарыя. Амерыканскі палітычны аналітык адзначыў, што адзіны выхад - як мага хутчэй вакцынаваць усё насельніцтва планеты, а калі гэта не адбудзецца - ужо ў наступным годзе свет сутыкнецца з чарговымі небяспечнымі мутацыямі віруса.

Вядучы CNN  удакладніў, у Еўропе поўны курс вакцынацыі прайшлі амаль 70 % насельніцтва, у ЗША - каля 60, а ў найбяднейшых краінах свету - хоць бы адну дозу вакцыны атрымалі толькі 8 % жыхароў. 


Жвачка ад каранавіруса неўзабаве можа з'явіцца ў продажы


Навукоўцы не перастаюць здзіўляць. На прылаўках апатэк і магазінаў неўзабаве можа з'явіцца жвачка ад COVID-19. Навінку распрацавалі ў  Пенсільванскім універсітэце сумесна з іншымі навуковымі арганізацыямі. Жавальная гумка зможа нейтралізаваць каранавірус у сліне.