Cлабавідушчыя ўбачылі Мону Лізу

2 февраля 2016

Ці можна атрымаць задавальненне ад карціны, не бачачы яе? Усяго ў свеце пражываюць 285 мільёнаў невідушчых і слабавідушчых людзей, у якіх няма магчымасці ацаніць творы візуальнага мастацтва. Дакладней, не было. Джон Олсан - фатограф з Нью-Ёрка - вырашыў выправіць сітуацыю. Ён прыдумаў спосаб рабіць аб'ёмныя рэпрадукцыі карцін. Людзі з дэфектамі зроку могуць абмацаць іх і сапраўды зразумець, што намалявана на палотнах.

Сведкай таго, як слабавідушчыя ўбачылі Мону Лізу, стала Вікторыя Купчынецкая - наша калега з рускай службы "Голаса Амерыкі". Калі Рамэа Едміду было 2 гады, ён цалкам страціў зрок. Навакольнага свету (яго колераў і выяў) не памятае, ён заўсёды ў поўнай цемры. Рамэа атрымаў вышэйшую адукацыю ў Бруклінскім каледжы па спецыяльнасці "журналістыка" і зараз вядзе ў Інтэрнэце падкаст аб Нью-Ёрку. Жыццё ён успрымае пры дапамозе іншых органаў пачуццяў.

Візуальнае мастацтва ўсе гэтыя гады было для Рамэа недаступнае.

Аднак Джон Олсан, былы фатограф часопіса "Лайф", прыдумаў спосаб дапамагчы Рамэа і іншым сляпым пазнаёміцца з шэдэўрамі Леанарда Да Вінчы і Ван Гога.

Кампанія Олсана "3D-ФотаВоркс" робіць аб'ёмныя копіі шэдэўраў сусветнага мастацтва. Працэс гэты шматступенны - спачатку карціну прайграюць у 3D на камп'ютары. Затым робіцца аб'ёмны злепак. А потым 3D-прынтар раздрукоўвае выяву, і яе накладваюць на злепак. Каб стварыць адну такую 3D-рэпрадукцыю трэба каля месяца.

Ніхаль Эркан цалкам страціла зрок у 6 гадоў. Зараз яна першы раз у жыцці знаёміцца з Монай Лізай.

У яе так складзеныя рукі, як быццам яна абараняецца ад свету. Вось яе рукі, яе пальцы. Яна ўсміхаецца адкрытымі вуснамі. Яе ніжняя губа некалькі выпнутая. Як быццам яна даведалася нешта цікавае і зараз гэтаму ўсміхаецца. Але не жадае, каб аб гэтым даведаўся хтосьці іншы.

На карціне Істмана Джонсана "Джордж Вашынгтан перасякае раку Дэлавэр" першы прэзідэнт ЗША плыве на схватку з ворагам у горадзе Трэнтан узімку 1776 года. Карціна зараз вісіць у Заходнім крыле Белага дома ў Вашынгтане.

Магчыма, што хутка ў музеях свету побач з арыгінальнымі шэдэўрамі будуць вісець іх 3D-рэпрадукцыі. І тады невідушчыя людзі - а іх у свеце 285 мільёнаў - змогуць іх таксама па-свойму ўбачыць.