Памёр народны артыст СССР і Расіі Леў Дураў

20 августа 2015

Сёння ўначы ў Маскве памёр народны артыст СССР і Расіі Леў Дураў. 7 жніўня ён быў шпіталяваны пасля страты прытомнасці, сэрца фактычна спынілася. Пасля некаторага паляпшэння Дураву зноў стала горш, дактары дыягнаставалі ў яго цяжкую пнеўманію. Медыкі зрабілі ўсё магчымае, але выратаваць народнага артыста ім так і не атрымалася. Льву Дураву было 83. Ён паходзіў з сям'і знакамітых артыстаў цырка. У 1954 годзе Дураў скончыў школу-студыю Маскоўскага мастацкага тэатра і патрапіў у трупу Цэнтральнага дзіцячага тэатра. Ён сыграў у больш як 200 фільмах, сярод якіх "Я крочу па Маскве", "Старыя-разбойнікі", "Сямнаццаць імгненняў вясны", і іншых. У апошнія гады акцёр служыў у Тэатры на Малой Броннай.