Сумныя навіны прыходзяць з Масквы. На 82-ім годзе жыцця памёр вядомы савецкі тэлевядучы Яўген Суслаў. Прычыны смерці не паведамляюцца, але калегі адзначаюць, што апошнім часам дыктар цяжка хварэў. Яўген Суслаў - заслужаны артыст РСФСР, вёў праграмы "Час" і "Блакітны агеньчык". Дыктарам на Цэнтральным ТБ Суслаў пачаў працаваць у 1962 годзе, вёў у тым ліку трансляцыі ваенных парадаў, святочных дэманстрацый. На тэлебачанні працаваў больш як 30 гадоў.













