Памёрла вядомая расійская і савецкая актрыса Людміла Іванова

7 октября 2016

Сёння з Расіі прыйшла сумная навіна. У Маскве на 84-ым годзе жыцця памёрла вядомая расійская і савецкая актрыса Людміла Іванова. Народная артыстка была шпіталізаваная ў мінулы чацвер. У яе былі праблемы з дыханнем. Урачы падключылі пацыентку да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Аднак, нягледзячы на ўсе іх намаганні, гэта не дапамагло.

За сваю кінакар'еру актрыса знялася больш чым у 80 стужках. Сярод іх: "Палёты ў сне і наяве", "Прыгоды Пятрова і Васечкіна", "Самая абаяльная і прывабная", "Нябёсы запаветныя", "Зайздрасць богаў". Адной з самых яркіх роляў Івановай, дзякуючы якой яна сапраўды набыла каханне гледача, стала прафсаюзная актывістка Шура са "Службовага рамана".