Чучала Харві Вайнштэйна спалілі падчас штогадовага брытанскага свята "Ночы Гая Фокса". Дарэчы, такая традыцыя з'явілася ўжо даўно. У ноч вогнішчаў брытанцы паляць чучалы вядомых палітыкаў, спартсменаў і зорак шоу-бізнесу. Паводле слоў арганізатараў свята, гэтым разам выбар упаў на галівудскага прадзюсара ў сувязі з шэрагам скандалаў. Нагадаем, раней Вайнштэйна абвінавацілі ў сексуальных дамаганнях больш як 50 жанчын. Паліцыя Нью-Ёрка заявіла, што мае намер дабівацца яго арышту.
Чучала Харві Вайнштэйна спалілі падчас штогадовага брытанскага свята
5 ноября 2017













