Што ўвойдзе ў шосты пакет антырасійскіх санкцый - прагноз ад Bloomberg
1 мая 2022
Еўрасаюз мае намер прапанаваць краінам увесці поўную забарону на расійскую нафту да канца года і адключыць шэраг банкаў РФ ад SWIFT. Bloomberg спрагназаваў, што ўвойдзе ў шосты пакет антырасійскіх санкцый. Яго абмяркуюць на наступным тыдні. Для ўвядзення абмежаванняў неабходная згода ўсіх 27 краін ЕС.













