Надзвычайнае здарэнне ля Белага дома

24 февраля 2018

Машына на поўным ходзе ўрэзалася ў бар'ер бяспекі, што агароджвае шлях да рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША. Паводле звестак сакрэтнай службы, вадзіцелем аказалася жанчына. Пры ёй была зброя. Парушальніца не адразу здалася вартавым парадку, яна дастала пісталет і прыцэльвалася ў паліцэйскіх. Неўзабаве жанчыну даставілі ва ўчастак і высветлілі: яна хворая на псіхічныя расстройствы. Гэта далёка не першая яе спроба перабрацца за агароджу Белага дома.