НЗ у Фларыдзе. Пасажырскі Boeing апынуўся ў рацэ

4 мая 2019

Чарговае НЗ з  Boeing 737. У Фларыдзе  пасажырскі самалёт пасля прызямлення  скаціўся ў раку! На борце лайнера знаходзіліся больш за 140 чалавек. На шчасце,  усе яны жывыя. Аднак некаторым спатрэбілася медыцынская дапамога. Дарэчы, акалічнасці інцыдэнту высвятляюцца. Пакуль толькі вядома, што самалёт ажыццяўляў чартарны рэйс  з ваенна-марской базы на Кубе. Ён дастаўляе вайскоўцаў, членаў іх сем'яў і іншых наведвальнікаў Гуантанама  ў Фларыду.