У раёне вострава Ёнхын каля заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі сутыкнуліся рыбалоўчае судна і танкер. Катар перавярнуўся і затануў. На яго борце знаходзіліся 22 чалавекі - 20 рыбакоў і 2 члены экіпажа. 13 чалавек загінулі. 2 шукаюць. У берагавой ахове паведамляюць аб 7 выратаваных. На месцы інцыдэнту вядуцца пошукава-выратавальныя работы, туды накіраваны 4 верталёты і 14 суднаў.













