Надзвычайнае здарэнне ў Ватыкане

19 декабря 2013
Мужчына ўчыніў спробу самаспалення на плошчы Святога Пятра. Паводле звестак італьянскіх СМІ, 51-гадовы італьянец загадзя абліў сябе бензінам, затым падпаліў адзенне запальніцай. Пацярпелы быў шпіталізаваны з апёкамі. Зараз яго жыццю нішто не пагражае. Асоба самазабойцы пакуль не высветлена. Вядома толькі, што ён жыве ў Рыме. Яго матывы невядомыя.