Надзвычайнае здарэнне ў Турцыі

6 мая 2018

На тэрыторыі пяцізоркавага гатэля ў курортным пасёлку Дзідзім абваліўся 15-метровы бетонавы пірс. У гэты момант на ім знаходзіліся адпачывальнікі. Некаторыя турысты выратаваліся толькі цудам. Пасля здарэння яны апынуліся пад вадой, прыціснутыя бетонавай канструкцыяй. Васьмярых пацярпелых шпіталізавалі, двое знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Ужо вядома, што пірс быў пабудаваны незаконна і не меў неабходных для эксплуатацыі дакументаў.