НЗ - у цэнтральнай частцы Малі

29 марта 2018

Невядомыя напалі на гатэль "Ля Фалаіз" у горадзе Бандыгара. Пяцёра злачынцаў падышлі да будынка і адкрылі агонь. Загінуў ахоўнік гасцініцы, яшчэ два чалавекі атрымалі раненні. Адзін са злачынцаў ліквідаваны. Чацвярых адшуквае паліцыя. Адзначым, у гатэлі "Ля Фалаіз" часцяком спыняюцца дыпламаты і супрацоўнікі ААН.