Надзвычайнае здарэнне ў Тайландзе

29 декабря 2013

Аўтобус зваліўся з аднаго з самых высокіх мастоў на поўначы краіны. У выніку ДТЗ загінулі 29 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, замежнікаў сярод загінуўшых няма. Усяго ў транспартным сродку знаходзіліся каля 40 чалавек. Нямногія з тых, хто выжыў, амаль не пацярпелі. Паводле звестак мясцовай паліцыі, аварыя адбылася праз стомленасць вадзіцеля. Расследаванне працягваецца.