Надзвычайнае здарэнне ў Тайландзе

25 мая 2019

Пры выбуху на кантэйнеравозе пацярпелі паўсотні чалавек. Іх шпіталізавалі з апёкамі і раненнямі. Для прадухілення хімічнай небяспекі правялі абеззаражвальную апрацоўку пацярпелых, а таксама людзей, якія знаходзіліся ля судна. Прычына інцыдэнту пакуль невядомая. Праваахоўнікі і мясцовыя ўлады зараз высвятляюць, якія хімічныя прэпараты справакавалі выбух.