Надзвычайнае здарэнне ў ЗША ў Луізіяне

5 августа 2013
У горадзе Латэл сышоў з рэек грузавы цягнік. Састаў перавозіў гаручыя і едкія хімікаты. Паведамляецца пра ўцечку. Таму зараз улады праводзяць экстранную эвакуацыю жыхароў больш як 100 навакольных дамоў. Інфармацыі аб ахвярах крушэння пакуль не паступала. На месцы працуюць пажарныя і ратавальнікі. Маштаб уцечкі на гэты момант не вядомы.