Надзвычайнае здарэнне ў Сочы

1 ноября 2016

Надзвычайнае здарэнне ў Сочы: прыватны верталёт зваліўся на жылы аднапавярховы дом. Адзін чалавек загінуў, яшчэ пяць пацярпелі - усе яны былі на борце. На зямлі ахвяраў і разбурэнняў няма. Інцыдэнт адбыўся ў Адлерскім раёне. Пажару не было, але, паводле слоў ратавальнікаў, разлілася паліва. Сярод версій здарэння разглядаюцца тэхнічная няспраўнасць паветранага судна і памылка пілота. Месца здарэння ачапілі. Там працуюць медыкі і ратавальнікі. Следчыя высвятляюць акалічнасці авіякатастрофы.