Надзвычайнае здарэнне ў саборы Парыжскай Богамаці

21 мая 2013

Тэрміновая навіна. Надзвычайнае здарэнне ў саборы Парыжскай Богамаці. Дамінік Венер - французскі пісьменнік, вядомы сваімі ўльтраправымі поглядамі і заўзяты праціўнік аднаполых шлюбаў - застрэліўся перад галоўным алтаром храма. Побач з целам самазабойцы выяўленая развітальная запіска. Яе змест пакуль не выдаецца. Паліцыя высвятляе акалічнасці таго, што адбылося.