На паўночным захадзе Масквы рэйсавы аўтобус урэзаўся ў прыпынак каля станцыі метро "Сходненская". Пацярпелі тры чалавекі. Загінуўшых няма. На месцы працуюць супрацоўнікі ДІБДР. У паліцыі заявілі, што вадзіцель аўтобуса не зладзіўся з кіраваннем, калі спрабаваў сысці ад сутыкнення з легкавым аўтамабілем. Зараз следчыя апытваюць вадзіцеля, які падразаў транспартны сродак. Вядома, што верагодны вінаваты ў ДТЗ мае ліцэнзію таксі. Гэта другое падобнае ДТЗ за тыдзень у расійскай сталіцы - у панядзелак аўтобус уляцеў у падземны пераход. У Маскоўскім транспартным саюзе ўжо заявілі, што трэба праверыць, ці выконвалі вадзіцелі рэжым працы і адпачынку і ці быў зроблены прафілактычны агляд аўтобусаў.
Надзвычайнае здарэнне ў расійскай сталіцы
29 декабря 2017













