Надзвычайнае здарэнне ў порце канадскага Ванкувера

5 марта 2015

У порце канадскага Ванкувера загарэліся некалькі кантэйнераў з небяспечнымі хімічнымі рэчывамі. Над марской гаванню ўзнімаецца густое воблака дыму. Паліцыя перакрыла аўтатрасы, што вядуць у порт. Закрытая для руху чыгуначная ветка. На месцы аварыі працуюць пажарныя і спецыялісты па хімічнай абароне. На сайце мэрыі Ванкувера грамадзян просяць заставацца ўнутры памяшканняў і па магчымасці не выходзіць на вуліцу, а таксама трымаць зачыненымі ўсе вокны. Паведамляецца, што ў палаючых кантэйнерах знаходзіцца хімікат, які складаецца з актыўнага хлору, што прымяняецца ў якасці прамысловага дэзінфекцыйнага сродку.